Юры Казакевіч падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН
Баранавіцкі актывіст “Руху за Свабоду” Юры Казакевіч звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН са скаргай-паведамленнем на незаконныя дзеянні Свіслацкай міліцыі ў кастрычніку 2016 года.
Супрацоўнікі міліцыі прыцягнулі яго да адміністрацыйнай адказнасці нибыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, кажа Юры Казакевіч.
– Супраць мяне адбыўся судовы пераслед за тое, што я ў горадзе Свіслачы на свята Дзяды ўскладаў кветкі са сваімі сябрамі на магілу паплечнікаў Каліноўскага, герояў нашай Беларусі. Я за гэта быў асуджаны Свіслацкім раённым судом на 10 базавых велічыняў. Падаваў скаргу ў Гарадзенскі абласны суд.
Паводле Юрыя Казакевіча, пасля таго, як не знайшоў правасуддзя ў Беларусі, звярнуўся да праваабаронцаў Сяргея Гоўшы і Аляксандара Вайцешыка. Яны аказалі неабходную прававую дапамогу ў напісанні звароту ў Камітэт па правах чалавека.
Юры Казакевіч лічыць, што не здзейсніў ніякага правапарушэння і ў будучым не намераны прасіць дазволу ўладаў на ўскладанне кветак на магілы герояў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя