Юры Рубцоў чакае прапанову працы за годную плату
Палітвязня Юрыя Рубцова, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры № 7 у Купліне Пружанскага раёна, зноў двойчы паспрабавалі ўладкаваць на працу.
Супрацоўнікі спецкамендатуры сказалі, што ён не мае права адмаўляцца ад прапанаванай працы. Але з працаўладкаваннем не атрымалася, кажа Юрый Рубцоў:
– Вазілі ў шпіталь, наколькі я зразумеў галоўны ўрач адмовіўся, бо трэба хадзіць на працу 15 кіламетраў пешшу. Вазілі ў нейкі саўгас, таксама даволі далёка адсюль, што там атрымалася я не ведаю, мне не паведамілі.
З атрыманнем пошты справы наладжваюцца. Пасля таго, як Рубцоў пазваніў на пошту і сказаў, што будзе з імі разбірацца ў судзе, калі і надалей не будзе атрымліваць сваю карэспандэнцыю – сёння атрымаў 2 газеты.
Беларускае Радыё Рацыя