Юры Рубцоў: Чаму я павінен плаціць за ежу, якую не ўжываў?



Начальнік Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў у Гомелі падпалкоўск Сакалоўскі не прызнае 25-дзённую галадоўку мясцовага актывіста Юрыя Рубцова. Па словах актывіста, ён не збіраецца плаціць больш як паўтары мільёна рублёў толькі за тое, што прыступаючы да галадоўкі афіцыйна, на паперы не паведаміў пра гэта адміністрцыю.

 – Тое, што я не еў за ўвесь час знаходжання ў камеры могуць пацвердзіць усе людзі, якія знаходзіліся са мною ў камеры. Проста Сакалоўскі хоча паказаць, што ніякай галадоўкі не было. Я не збіраюся плаціць, я буду падаваць у суд, чаму я павінен плаціць за ежу, якую не ўжываў?

 Юры Рубцоў быў затрыманы 26 красавіка у Менску падчас Чарнобыльскага шляху за майку з напісам “Лукашэнка, сыходзь” і „Арыштуйце мяне. Я супраць Лукашэнкі!”

28 красавіка яго прывезлі у суд без майкі распранутага да пояса і асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту. Майку яму дагэтуль не вярнулі.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя Фота gomelspring.org