Юры Жыдовіч: Выбаршчык павінен ведаць, як трапіць да свайго дэпутата
Берасцейскія дэпутаты мясцовых Саветаў паабяцалі з павагай ставіцца да Закону “Аб зваротах грамадзян” і сустракацца з выбаршчыкамі. Гэта вынікае з адказаў трох з чатырох дэпутатаў гарадскіх выбарчых акругаў на запыты прадстаўнікоў грамадскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”.
Актывіст ініцыятывы Юры Жыдовіч упэўнены, што інфармацыя пра выкананне законаў дэпутатаў павінна быць адкрытай, у тым ліку выбаршчыкі павінны ведаць – дзе і калі іх можа прыняць дэпутат:
– Яны ўсе трое ў сваім адказе амаль што па шаблоне адказалі, што ўся інфармацыя ёсць на сайце, месцы і графік сустрэч з выбаршчыкамі спланаваны Саветам на паўгады наперад і што пра гэта можна даведацца. Гэтая інфармацыя не дастатковая. Дарэчы. мы не змаглі знайсці гэтую інфармацыю на сайце гарадскога савета.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Дэпутаты гэтага склікання вымушаны нейкім чынам камунікаваць са сваімі выбаршчыкамі, а значыць прынамсі адказваць на лісты ад грамадзян, паколькі іх дэпутацкі тэрмін толькі пачынаецца, – ўпэўнены Юры Жыдовіч.
Віншавальныя лісты з нагадваннем пра абавязкі дэпутатаў актывісты грамадскай ініцыятывы накіроўвалі дэпутатам першай, другой, трэцяй і чацвёртай выбарчай акругаў у рамках кампаніі “Народны кантроль”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота spring96.org
