Юры Жыгамонт пра беларускую мову



Беларускую мову нельга выкарыстоўваць як палітычнае пытанне, а тым больш як супрацьдзеянне некаму. У гэтым перакананы знакаміты беларускі тэлевядоўца Юры Жыгамонт. Ён лічыць, што такі падыход да мовы вельмі шкодзіць усёй беларускай справе.

Юрый Жыгамонт

Усім айчынным палітыкам розных рангаў і катэгорый трэба стаць вышэй за амбіцыі і ўсвядоміць, што жыццё чалавека – гэта не лёс краіны, а магчымасць унесці сваю цаглінку ў развіццё дзяржавы”, – кажа Юры Жыгамонт.

Лёс краіны – гэта не лёс аднаго чалавека. Чалавек – дай Бог яму здароўя – жыве 80-90 гадоў і 100, а краіна жыве тысячы гадоў. Ідзе яе фармаванне: зараз фармуецца беларуская нацыя, беларуская мова – ідзе фармаванне ўсяго. Таму мы зараз на такім шляху. Магчыма, я не дажыву да нечага светлага, што будзе ў Беларусі, але ўпэўнены, што ўсё, што я раблю, раблю правільна, яно будзе дзейнічаць. І сваю цаглінку ў будаўніцтва беларускай хаты я кладу.

Мова, гісторыя, культура – гэта каштоўнасці, які вышэй за любую палітыку. Гэта той падмурак, які дадзены нацыі для яднання і жыццяздольнасці”, – дадаў Юры Жыгамонт.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск