Юрый Чыж вызвалены з СІЗА КДБ
Алігарху Юрыю Чыжу, які знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 13-га верасня змянілі меру стрымання. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, цяпер ён пад хатнім арыштам або пад падпіскай аб нявыездзе.
Чыж цягам шасці месяцаў мусіць вярнуць прад’яўленыя яму прэтэнзіі – паводле кіраўніка Беларусі, гэта 12–13 мільёнаў даляраў. Паводле іншай крыніцы, ён адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. У прэс-службе КДБ пацвердзіць інфармацыю пра змяненне меры стрымання не ўдалося.
Паводле news.tut.by
Фота: Прессбол
