Юрый Кашталян: Трэба глядзець на Захад, а не на Усход



Сябра партыі Беларускага народнага фронту Юрый Кашталян з Белаазёрску мае вопыт працы на Усходзе і Захадзе, то бок у Расеі і Польшчы.

Праз адносіны працадаўцаў і наогул людзей прыйшоў да высновы, што Беларусі патрэбна як найхутчэй памяняць свой вектар з Усходу на Захад, каб ацалець і развівацца ў цывілізаваным накірунку, кажа Юрый Кашталян:

– Трэба ўсю гэтую ўладу памяняць, трэба павярнуцца ў зваротны бок і адмовіцца супрацоўнічаць з нашым усходнім суседам і ісці і чэрпаць еўрапейскі вопыт. Рабіць так, як зрабілі там. Мы ўсё ж такі з Польшчай калісьці стартавалі ў адзін і той жа час і былі ў больш выгадным становішчы. Паколькі ў нас былі станкі, заводы, гэта ўсё ў нас выпускалася, палякі да нас ездзілі. Але мы пайшлі адным шляхам, яны – іншым. Мы пахавалі сваю эканоміку, а яны яе развілі, дзякуючы Еўропе.

Паводле Юрыя Кашталяна, ён стоадсоткава ўпэўнены, што нам трэба глядзець на Захад, а не на Усход. Маючы вопыт працы ў Расеі цягам 13 гадоў, а цяпер працуючы ў Польшчы, ён ведае, што кажа. А пакуль маладым беларусам можна спакойна працаваць у Польшчы, не баючыся, што іх там «кінуць».

Больш падрабязную гутарку з Юрыем Кашталянам слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя