Юрый Казакевіч: Дыялога з уладамі не атрымалася
„Мірныя пратэсты працягваюцца ў Баранавічах, як і ў іншых гарадах Берасцейскай вобласці. Дыялога з уладамі не атрымалася, паколькі патрабаванні людзей не былі пачутыя”, — распавёў адзін з каардынатараў Руху „За свабоду” на Берасцейшчыне Юрый Казакевіч:
– Вельмі добра, што пратэст не спыніўся. Ён можа быць трохі знізіў накал эмоцыяў, але гэта і добра. Тыя людзі, якія працягваюць хадзіць на мітынгі, на шэсці, яны больш дзейнічаюць пад уплывам розуму, а не эмоцыяў – гэта больш карысна для руху супраціву.
Юрый Казакевіч звярнуў увагу, што зараз з’ўляюцца новыя, крэатыўныя формы пратэсту ў малых гарадах. Таксама такія акцыі не маюць лідараў, іх ініцыююць шараговыя грамадзяне.
Беларускае Радыё Рацыя