Юрый Казакевіч: Свята 100-годдзя БНР у Баранавічах адбудзецца



Аднак арганізатарам – дэмакратычнай супольнасці горада – прыйшлося пераадолець шмат праблемаў. Бо ўлада толькі дазволіла правесці мерапрыемства, але празрыста дала зразумець, што для яе гэта не свята. Да прыкладу, аплата адпаведных службаў лягла на плечы арганізатараў, скарыстацца сцэнічнай пляцоўкай няма магчымасці з-за адмовы ўключэння электрычнасці, кажа сябра руху “За свабоду” Юрый Казакевіч:

– Мы сутыкаемся рэгулярна з рознымі дробнымі і не дробнымі перашкодамі, у прыватнасці мы былі вымушаны адмовіцца ад выкарыстання сцэнічнай пляцоўкі, якая ёсць у нас у парку. То бок няма прамога загаду яе выкарыстання, але для таго, каб яе выкарыстоўваць нас абкладаюць такой колькасцю патрабаванняў, якія выканаць проста не рэальна ў кароткі тэрмін. Таму будзем рабіць сваю пляцоўку для выступоўцаў.

Паводле Юрыя Казакевіча, вялікімі высілкамі ім даводзіцца рыхтавацца да вялікага і значнага свята для ўсіх беларусаў. Важнасць якога баранавіцкая ўлада, на жаль, не ўсведамляе.

Беларускае Радыё Рацыя