Юрый Кузьміч: Закон не парушаў, выбачацца няма за што



Зварот на памілаванне па незаконнай палітычна матываванай справе ні ў якім разе не будзе напісаны. Пра гэта паведаміла былая жонка берасцейскага палітвязня Юрыя Кузьміча спадарыня Кацярына.

Ён не падае духам і верыць у тое, што ўсё роўна ў Беларусі ўсе зменіцца да лепшага, – адзначыла яна.

– У нас такі настрой, што нам няма за нешта прасіць прабачэння і прызнаваць сваю віну, таму што судзілі па артыкулу, які мы не парушалі. За мінулы час я была і ў Следчым камітэце і ў пракуратуры, і калі яны нам кажуць, што трэба ісці на дыялог з уладай, дык калі ты парушаеш закон, ты павінен адказваць па закону. Але сілавікі, якія збівалі людзей, па закону не адказалі.

Юрый Кузьміч – берасцейскі палітвязень. Асуджаны па берасцейскіх „беспарадках” на чатыры гады пазбаўлення волі. Знаходзіцца ў СІЗА №7 у Берасці.

Беларускае Радыё Рацыя