Юрый Луцэнка: У справе Шарамета ёсць прагрэс, але ён не для публікі



Генпракурор Украіны Юрый Луцэнка запэўнівае, што расследаванне забойства вядомага журналіста Паўла Шарамета прасоўваецца, але апублікаваць падрабязнасці нельга.

Павел Шарамет

Пра гэта ён заявіў на брыфінгу, адказваючы на пытанне журналіста, што новага вядома па справе забойства Шарамета.

„Мне многае пра гэта вядома, але я не змагу з вамі гэтым падзяліцца”, – сказаў Луцэнка.

„На самой справе, па Шарамету ніякай інфармацыі, якая можа быць апублікаваная, няма. У нас ёсць сур’ёзны рух у расследаванні, але ён не з’яўляецца публічным”, – заявіў ён.

Як вядома, раніцай 20 ліпеня журналіст беларускага паходжання з расейскім грамадзянствам Павел Шарамет, які доўгі час жыў і працаваў ва Украіне, загінуў у цэнтры Кіева ад закладзенай у машыне выбухоўкі.

У следства ёсць некалькі версій забойства аднаго з кіраўнікоў выдання „Украінская праўда” Шарамета.

pravda.com.ua