Юрый Рубцоў: Мы жывём у канцлагеры
Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў не спадзяецца на справядлівы разгляд ягонай касацыйнай скаргі, прызначанай на 21 лістапада ў Менскім гарадскім судзе. Апазіцыянер заўважае, што беларуская судовая сістэма не з’яўляецца незалежнай, таму сюрпрызаў чакаць не варта.
– Сям’я, зразумела, засмучаная. Але, што мне спадабалася, мая жонка апошнім часам рэзка памяняла ацэнку дзейнасці ўрада нашай краіны. І яна зараз пачала разумець і тлумачыць іншым тое махлярства, якое гучыць з экранаў ТВ. Пачалося разуменне таго, што мы сапраўды жывём у канцлагеры.
Юрыя Рубцова суд Савецкага раёна Менска прысудзіў на паўтара года „хіміі” за абразу суддзі Кірыла Палулеха. Сам актывіст заўважае, што вырак прымаўся на падставе сфабрыкаванага пратакола пасяджэння.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота nv-online.info