Юрыст Андрэй Завадскі сустрэўся са слонімцамі
Даўно не наведваў Слонім вядомы юрыст і эксперт па мясцовым самакіраванні з Менску Андрэй Завадскі. І вось такая доўгачаканая сустрэча нарэшце адбылася ў Слоніме ў суботу, 25 верасня.
На сустрэчу з Андрэем Завадскім завіталі каля 20 чалавек. Юрыст цікава распавёў прысутным пра права і рэальныя магчымасці тэрытарыяльных таварыстваў грамадзян самастойна вырашаць значную частку мясцовых задач, дзейнічаючы ў рамках закона, пад сваю адказнасць і ў інтарэсах мясцовага насельніцтва.
Андрэй Завадскі адказаў на шматлікія пытанні прысутных, большасць гэтых пытанняў былі звязаныя з мясцовым самакіраваннем.
Беларускае Радыё Рацыя