Юрыст пракаментаваў як узаемадзейнічаць з рэсурсамі «Белсата»



Сітуацыю з рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля адносна тэлеканала «Белсат», рэсурсы якога прызналі экстрэмісцкімі, пракаментаваў кіраўнік юрыдычнай службы Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў:

– Толькі распаўсюд, толькі выраб, а ўсе астатнія дзеянні, напрыклад, прагляд праз спадарожнік, прагляд праз нейкія іншыя прылады, пакуль у Беларусі нікога за гэта не прыцягвалі да адказнасці. Будзе так і далей, ці не, – невядома. Беларусь зараз тая краіна, дзе права не дзейнічае, і мы бачым, што нават за тое, за што нельга прыцягваць, усё роўна ўлады час ад часу кагосьці прыцягваюць.

Паводле прэс-рэлізу МУС Рэспублікі Беларусь, 27 ліпеня судом Чыгуначнага раёна Гомеля, інтэрнэт-старонка і рэсурсы ў сацыяльных сетках польскага тэлеканалу «Белсат» былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Беларускае Радыё Рацыя