Юрыст распавёў чаму беларусы рэдка атрымліваюць міжнародную абарону



Асноўная праблема, чаму беларусы мала атрымоўваюць міжнародную абарону, – гэта праблема псіхалагічная.

Міхаіл Кірылюк

Такое меркаванне выказаў юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Міхаіл Кірылюк.

– Людзям не падабаецца статус «уцекач» таму што яны глядзяць на гэта як на нешта дрэннае. Але за 3 гады не ўсім растлумачылі, што гэта шмат магчымасцяў, што гэта гарантаваныя дакументы, што калі Лукашэнка пазбавіць грамадзянства ці скончыцца пашпарт, цябе не трэба будзе ніякіх дакументаў запытваць у рэжыма Лукашэнкі. Калі ты атрымліваеш гэты статус, то краіна якая цябе прымае наадварот адсякае ад сябе ўсе магчымасці звяртацца па тваёй асобе да Ураду Лукашэнкі, і вырашае ўсе пытанні на месцы.

Нагадаем, у Варшаве адбыўся круглы стол, на якім беларускія і замежныя юрысты і палітыкі абмеркавалі ціск рэжыму Лукашэнкі на тых, хто вымушаны быў з’ехаць з Радзімы.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя