Юрысты прафсаюза РЭП актыўна абараняюць працоўных
Каля двух дзясяткаў справаў выйгралі сёлета ў судах прадстаўнікамі берасцейскага аддзяленне Прафсаюзаў Радыёэлектроннай прамысловасці. Пра гэта расказаў прававы інспектар арганізацыі Уладзімір Малей. У асноўным перамогу атрымалі тыя грамадзяне, якія аформілі свой зварот у прафсаюз у пісьмовай форме, і ўдзельнічалі ў судовым працэсе ад пачатку і да канца.
– У асноўным выйгрывалі такія справы: затрымка і невыплата зарплаты пры звальненні, калі быў не зроблены канчатковы разлік, а таксама справы па звальненнях, калі адбываліся з парушэннямі працоўнага заканадаўства.
„У судах былі сітуацыі, калі фармулёўка, па якой звольнілі працаўніка, – змянялася. У выніку чалавек мог атрымаць кампенсацыю за сваё звальненне з працы,” – дадаў юрыст.
Беларускае Радыё Рацыя