Юрыю Чыжу выстаўлена абвінавачванне
Кіраўніку групы кампаній „Трайпл” Юрыю Чыжу, затрыманаму 11 сакавіка, прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).
Мера стрымання яму засталася ранейшай — утрыманне пад вартай, начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.
Інфармацыі адносна іншых фігурантаў гэтай справы пакуль няма.
