Ювелірную краму ў Менску абрабавалі больш чым на мільён рублёў
Памер шкоды ад разбойнага нападу на ювелірную краму „Яхант” у Менску перавысіў мільён рублёў, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Паводле яе слоў, у краме была праведзеная інвентарызацыя для ўстанаўлення шкоды. На гэты момант следчыя разам з супрацоўнікамі ГУУС Менгарвыканкама праводзяць мерапрыемствы па ўсталяванні тых, хто маюць дачыненне да злачынства.
Згодна са звесткамі следства, 17 жніўня прыблізна ў 11.30 двое невядомых увайшлі ў гандлёвую залу „Яханта”, распылілі пярцовы газ, на рукі аднаго з прадаўцоў надзелі наручнікі, на рукі другога — пластыкавы хамут. Пасля чаго разбілі вітрыны, забралі пераважна залатыя ювелірныя вырабы і зніклі.
Цэнтральным (Менска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 207 Крымінальнага кодэкса (разбой, учынены групай асоб).