З 1-га кастрычніка спыняецца рух пешаходаў праз памежныя пераходы
З 1-га кастрычніка перапыняецца рух пешаходаў праз памежныя пераходы на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай межамі.
Прычыны, якія агучылі ў Памежным Камітэце Беларусі – небяспека для пешаходаў праз неабсталяванасць путктаў перасячэння мяжы з беларускага боку.
Пешаходы, якія апошні дзень карыстаюцца пераходам “Брузгі-Кузьніца” – не вераць, што асноўная прычына ў вялікім попыце танных харчоў у краінах-суседках, праз што беларускія вытворцы сталі неканкурэнтназдольныя і губляюць у даходах.
– Ходзяць, троху нешта купляюць, якаясь канкурэнцыя з Беларуссю… З таварамі. З палугамі? Не разумею…
– Наш урад думае хіба, што па “просьбах трудзяшчыхся” зачыняюць? Дык усё наадварот – “трудзяшчыяся” хочуць пераходы.
– Кепска гэта. Я не згодны з гэтым.
– У цывілізаваных краінах няма ні межаў, ні пераходаў. Хацелася бы быць цывілізаванымі. А пешыя пераход пакуль нам патрэбныя – абавязкова!
– Гэта гадоў на пяць пры нашай уладзе.
Людзі не вераць, што ў бліжэйшы час пешыя памежныя пераходы з беларускага боку будуць адноўленыя, і гэта не звязана з бракам грошай на рэканструкцыю памежных пераходаў, а з нежадання ўладаў нешта змяняць у эканоміцы.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя