З 1 сакавіка падвысяць штраф за «сцяг на балконе»



Аляксандр Лукашэнка падпісаў новыя Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія прадугледжваюць у тым ліку штрафы за «сцяг на балконе». Законы ўступяць у сілу 1 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал «Пул Першага».

Паведамляецца, што дакумент прадугледжвае адказнасць за «выкарыстанне забароненай сімволікі», у прыватнасці, за «сцяг на балконе» штраф складзе 20 базавых велічынь — да 580 беларускіх рублёў для фізычных асобаў і да 1740— для юрыдычных асобаў. Законы пакуль афіцыйна не апублікаваныя.