З 1 студзеня зменіцца парадак працаўладкавання беларусаў у Польшчы
Паводле інфармацыі Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы, з 1 студзеня 2018 года ўступяць у сілу змены ў закон «Аб садзейнічанні установам занятасці і рынку працы» і некаторыя іншыя законы.
Дадзеныя змены звязаны з тым, што многія замежнікі не працуюць у Польшчы, а адпраўляюцца ў іншыя краіны Еўрапейскага звяза, выкарыстоўваючы запрашэнні польскіх працадаўцаў для атрымання польскай візы для знаходжання ў Шэнгенскай зоне на працягу 90 дзён, паведамляецца на сайце МУС Беларусі.
– Будзе ўведзены дадатковы тып сезоннага дазволу на працу, які будзе выдавацца (на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць далейшае працаўладкаванне) не ўпраўленнем па працы ваяводства, а ўпраўленнем па працы павета (PowiatowyUrządPracy), на тэрыторыі якога плануе працаваць іншаземец, – распавялі ў МУС.
Падрабязна азнаёміцца са зменамі можна на сайце МУС Беларусі.