З 16 берасцейцаў схадзілі на выбары толькі 5



Такая інфармацыя вынікае з апытання жыхароў горада ў асноўны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі VII склікання. Пяцёра прагаласавалі сёння, альбо датэрмінова, яшчэ двое не вызначыліся ці пойдуць, але збіраюцца, а дзевяць на выбары не пайшлі і вось чаму:

– Не, не хадзіў. Таму што ў нас палітыка ў Беларусі вядзецца нядобра. -Не, не хадзіў. Не хадіў, таму што ў нас незалежнасць. Ад мяне нічога не залежыць. – Не. Таму што выбараў няма.

Негледзячы на гэта, па інфармацыі ў СМІ са спасылкай на цэнтральную выбарчую камісію і па стане на 18:30 яўка па Берасцейскай вобласці склала больш за 61%. Такія дадзеныя сведчаць пра тое, што выбары можна лічыць адбыўшыміся.

Цалкам рэпартаж у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя