З 20-годдзем архірэйскага кіравання павіншавалі ўладыку Арцемія
З дваццацігоддзем архірэйскага кіравання ў Гарадзенскай і Ваўкавыскай епархіі павіншавалі вернікі Праваслаўнай Царквы ўладыку Арцемія.
Віншаванне прыпала да вялікага свята Стрэчання, якое праваслаўныя Беларусі адзначаюць паводле юліянскага календара. У Пакроўскім саборы Гародні архіепіскап Арцемій падзякаваў усіх прысутных за ўвагу да яго юбілею.
– Я рад, што сустрэўся з вамі, і рад, што лепшыя гады майго жыцця прайшлі менавіта ў Гародні, у Гарадзенскай епархіі, з усімі вамі разам. Канешне, хочацца папрасіць прабачэння за ўсе памылкі, якія непазбежны ў чалавечым жыцці. І сэрдца б’ецца ўверх-уніз, і чалавек паднімаецца і апускаецца – усялякае бывае. Дзякуй Богу, што ёсць людзі, які ўспрымаюцца гэта з разуменнем. А галоўнае з малітвай. Мае словы падзякі і да тых, хто супрацьстаяў гэтыя 20 гадоў. Дзякуючы ім я змог зразумець сутнасць істнага.
У віншаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі разнастайных грамадскіх груп, прадстаўнікі гарадзенскага памежнага атраду, чыноўнікі, слухачы курсаў, якія арганізаваў уладыка Арцемі.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара