З 2019 года лічыльнікі вады ў жылфондзе пачнуць замяняць на дыстанцыйныя
Старыя лічыльнікі гарачага і халоднага водазабеспячэння пачнуць замяняць на лічыльнікі з магчымасцю дыстанцыйнага здыму паказанняў. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ Андрэй Рамашка.
Па словах Рамашка, цяперашні падыход у арганізацыі ўліку спажываных ў жылфондзе рэсурсаў патрабуе зменаў. „Цяпер спажыўцы перадаюць паказанні па тэлефоне і іншым спосабам, а гэта нязручна і для іх саміх, і для разліковых арганізацый”, – адзначыў ён.
Праект пастановы зараз знаходзіцца ў Савеце Міністраў. Паводле ацэнак экспертаў, у бліжэйшы час гэты дакумент будзе прыняты.