З 22 верасня пахаладае



Пятніца, 21 верасня, будзе апошнім цёплым днём у Беларусі. Такім чынам, пачатак сапраўднага восеньскага надвор’я супадае з прыходам астранамічнай восені (22 верасня).

Сёння будзе пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет

Уночы тэмпература паветра прагназуецца 10-16 градусаў цяпла, месцамі будзе +7…+9. Удзень яна павысіцца да 23-28 вышэй за нуль.

Ужо ў суботу, 22 верасня, у Беларусь прыйдзе халодная паветраная маса з Еўропы. Уночы па паўночным захадзе краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Па ўсходзе Беларусі ўдзень месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні, умераны, днём у асобных раёнах па ўсходзе краіны моцны парывісты. 

Уночы слупок тэрмометра пакажа 11-14 са знакам „плюс”. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад 14 да 19 градусаў цяпла, толькі па ўсходзе будзе +20…+27.

Фота pixabay.com