З 26 кастрычніка – без візы на Гарадзеншчыну
Турысты ўжо з серады, 26 кастрычніка, змогуць без візаў адведаць Гарадзеншчыну. З гэтага дня ўваходзіць у сілу адпаведны дэкрэт, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам. Замежнікі ў Беларусі будуць мець магчымасць знаходзіцца да пяці дзён. Аднак пры пэўных умовах. Каб перасячы мяжу на пагранпераходах “Кузьніца – Брузгі” і сезонным пагранпераходзе на Аўгустоўскім канале “Рудаўка -Лясная”, трэба заявіць раней, якія канкрэтна месцы на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці турыст хацеў бы наведаць.
Закон адносна бязвізавага рэжыму на Гарадзеншчыну будзе дзейнічаць да канца будучага года. Ад зацікаўлення турыстаў залежыць ці закон будзе ўведзены на неабмежаваны час.
Фота zviazda.by