З актывістам прафсаюза РЭП не падоўжылі працоўны кантракт



Адміністрацыя адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка” не падоўжыла кантракт з актывістам Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці Міхаілам Сошкам. Высокакваліфікаваны спецыяліст атрымаў паведамленне пра тое, што будзе звольнены ў сувязі са сканчэннем кантракта.

Сваё звальненне Міхаіл Сошка звязвае перадусім з тым, што з’яўляецца лідарам незалежных прафсаюзаў у рэгіёне і адкрыта выступае супраць парушэнняў працоўнага заканадаўства:

– Дзяржава не хоча забяспечваць мінімальныя патрэбы сваіх наёмных работнікаў. Яна забяспечвае толькі праўладных дырэктароў прадпрыемстваў, якія не нясуць ніякой адказнасці ні за фінансавае становішча, ні за што іншае. Знятая з іх уся гэтая адказнасць.

Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці мае намер звярнуцца ў Міжнародную арганізацыю працы і камітэт ААН па правах чалавека па факту дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці Міхаіла Сошкі.

Беларускае Радыё Рацыя