З бальнічнай базы выдалілі гісторыю хваробы Рамана Бандарэнкі
Як паведамляе Telegram-канал „Белыя халаты”, з базы бальніцы хуткай меддапамогі выдалілі гісторыю хваробы Рамана Бандарэнкі.
„Да галоўнага сістэмнага адміністратара БХМД па гэтым пытанні прыходзілі прадстаўнікі СК”, — пішуць „Белыя халаты”. Аўтары канала не выключаюць, што гэта звязана з тым, што даныя гісторыі хваробы супярэчаць афіцыйнай версіі следства.
Раней Следчы камітэт заявіў, быццам загінулы Раман Бандарэнка быў п’яны. Аднак медыцынскія дакументы, апублікаваныя „Белымі халатамі”, паказалі, што ў крыві Бандарэнкі было 0 праміле этанолу. Гэтыя дакументы шырока разышліся па сацсетках і СМІ.
Беларускае Радыё Рацыя