З Баранавічаў этапавалі першую групу абвінавачаных па „пінскай справе”
Першую групу абвінавачаных па гучнай „пінскай справе” этапуюць з баранавіцкага СІЗА №6 у месцы адбывання пакарання.
Пакуль невядома, дзе знаходзяцца 14-ць жыхароў Пінска, якім прысудзілі ад 5,5 да 6,5 гадоў зняволення за ўдзел у стыхійным мітынгу ў першы пасля выбарчы вечар.
Грамадская дзяячка Вераніка Іванова, якая адсочвае лёс пінчукоў-палітвязняў, адзначае, што этап можа расцягнуцца да дзевяці дзён:
– Інфармацыйны вакуўм. Сыходзячы з гэтага я магу судзіць, што хутчэй за ўсё яны знаходзяцца на стадыі этапавання. Як толькі перастаюць адказваць у месцы знаходжання, як толькі перастаюць прымацца перадачы, то як след гэта сведчыць пра тое, што ў людзей этапуюць. Вестак з калоніі яшчэ няма. Як след лісты накіроўваюць адразу, у першы ж дзень, што прыбыў у калонію. Можна казаць пра тое, што яны ў дарозе. Геаграфічна размяшчэнне вельмі блізкае. Як можа займаць ад 2 да 8-9 дзён?
Суразмоўца дадае, што пра месца адбывання пакарання стане вядома ад сваякоў і сяброў палітвязняў, калі тыя прышлюць лісты ці з паведамлення Дэпартамента выканання пакаранняў.
Беларускае Радыё Рацыя