З дапамогай Абдзіраловіча зразумець сённяшні дзень



Маніфесты і развагі літаратараў, мысляроў пра тое, як уладкаваць краіну, гучалі ў сталічнай Галерэі “Ў” на фэсце ідэй “Абдзіраловіч”.

Распавядае культуролаг Максім Жбанкоў:

– Не так часта ёсць магчымасць абмяняцца ідэямі, і мы палічылі, што акурат на падмурку Беларускага Калегіюма гэта зрабіць лягчэй за ўсё і напэўна больш карысна. Бо цягам нашага існавання мы вакол сябе сабралі, так нечакана, вельмі моцнае кола мысляроў, мастакоў, літаратараў, і было б не па-гаспадарску не выкарыстаць гэты рэсурс. У тым ліку праз магчымасць вось такога красоверу, вось такога непасрэднага спаткання, абмену ідэямі і стварэння палемічнай прасторы. 

Ігнат Абдзіраловіч (сапраўднае імя Ігнат Канчэўскі)  – аўтар эсэ “Адвечным шляхам” выдадзенага асобнай кнігай у 1921 годзе ў Вільні, першы мадэрновы беларускі філосаф.

Цалкам матэрыял:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя