З днём народзінаў, любімая Гародня!



Пад такім дэвізам адзначае  Дзень горада сталіца Прынёмання. Тысячы гарадзенцаў выйшлі на вуліцы, каб наведаць шматлікія канцэртныя пляцоўкі, кірмашы і выставы, зарганізаваныя мясцовымі ўладамі.

dzien-gorada6

Жыхары абласнога цэнтра не ведаюць, чаму з гэтага года гарвыканкам менавіта трэція выходныя верасня абраў ў якасці святочнага дня, бо на працягу ўсяго паваеннага часу дзень горада адзначаўся 16 ліпеня – у дзень вызвалення Гародні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Не ведае генэзу свята і старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, які лічыць Гародню на 20 гадоў маладзейшай, чым падаецца ў летапісах:

– Наш горад святкуе 867 год нараджэння. Цягам амаль 9 стагоддзяў пішацца ягоны слаўны летапіс. За гэты час горад шмат пабачыў, але змог захаваць сваю ўнікальнасць і адметнасць.  

На святкаванне Дня горада ў абавязковым парадку прыцягнутыя вучні сярэднеадукацыйных установаў і студэнты гарадзенскіх універсітэтаў. У крамах, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізі ад месца правядзення святочных мерапрыемстваў, абмежаваны продаж алкаголю.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня