З дырэктарам газеты „Беларусы і рынак” не можа сустрэцца адвакат
Дырэктар газеты „Беларусы і рынак” Канстанцін Залатых цягам тыдня не можа ўбачыцца са сваім адвакатам. Блізкія дакладна не ведаюць нават, дзе менавіта яго ўтрымліваюць.
Найбольш верагодна, што ў СІЗА КДБ, у іншых ізалятарах яго няма, – паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Рэдакцыя выдання апячатаная пасля ператрусу.
Пра затрыманне КДБ дырэктара газеты „Беларусы і рынак” Канстанціна Залатых, бухгалтаркі выдання Юліі Кахно і галоўнага рэдактара Андрэя Александровіча стала вядома 18 траўня. У той жа дзень Кахно і Александровіча адпусцілі. Залатых на волю не выйшаў. Яму інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі — „Распальванне нацыянальнай варажнечы”. Іншыя падрабязнасці невядомыя.
„Беларусы і рынак” — адно з апошніх легальных незалежных выданняў у Беларусі, яно піша ў асноўным пра эканоміку.