З дзевяціпавярховага дома ўпаў будаўнік



У Слоніме на праспекце Незалежнасці вядзецца будаўніцтва дзевяціпавярховага дома. У чацвер, 12 лістапада, з дзявятага паверху гэтага будынку ўпаў 33-гадовы будаўнік і загінуў. Родам ён быў з Гародні.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Беларускае Радыё Рацыя