З гістарычнага цэнтра Пінска выведуць прадпрыемствы і склады
У Пінску завяршылася грамадскае абмеркаванне плана развіцця гістарычнага цэнтра. Аўтары праекта абяцаюць разглядзець усе прапановы і па кожнаму даць адказ.
Тым не менш краязнаўца Эдвард Злобін называе абмеркаванне фармальнасцю:
– Хачу сказаць, што гэтае абмеркаванне зусім неканструктыўнае. Гэта быццам для «галачкі», правесці мерапрыемства, быццам прэзентацыя адбылася. Апрыёры мае на ўвазе абмеркаванне, але абмеркавання не было. Аўтары праекта зусім не зацікаўленыя ў нейкіх абмеркаваннях.
Такое адчуванне, што людзі, якія займаліся Пінскам, яны ў Пінску не былі. Яны не прайшліся ні па вуліцах, дэталёва не вывучылі ніякіх старых фотаздымкаў. Такое адчуванне.
Па словах краязнаўцы, станоўчы момант у плане развіцця гістарычнага цэнтра Пінска тое, што з яго межаў прадугледжаны вывад прадпрыемстваў і складоў ды пашырэнне набярэжнай.
Беларускае Радыё Рацыя
