З ліпеня ў Беларусі ліквідавана каля 400 грамадскіх арганізацый



З ліпеня ў Беларусі трывае зачыстка няўрадавых грамадскіх арганізацый. Па падліках праваабарончай супольнасці за гэты час ужо ліквідавана каля 400 арганізацый, дзейнасць якіх рэжым назваў “дэструктыўнай”.

Старшыня Пінскай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова адзначае, што ўлады намагаюцца знішчыць грамадзянскую супольнасць, але не ведаюць якім чынам:

– Крызіс выканаўцы, з аднаго боку была замова задушыць грамядзянскую супольнасць, а з другога боку гэта настолькі нерэалістычная замова з боку ўладаў. І ў парыве стварыць бачнасць хоць нечага пазнішчалі яе (грамадзянскую супольнасць – заўв.) афіцыйна. Але справа ў тым, што людзі, якія былі актыўнымі, яны па-ранейшаму застаюцца актыўнымі, людзі, якія трымаліся разам для дасягнення нейкіх мэтаў, яны па-ранейшаму трымаюцца разам.

Сярод ліквідаваных грамадскіх структур, ёсць аб’яднанні з багатай гісторыяй, якія неслі важную місію: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай мовы, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Асацыяцыя па барацьбе са СНІДам „Белсеть антыСНІД”.

Беларускае Радыё Рацыя