З Менска ў Полацк могуць пусціць хуткасныя цягнікі



У дадзены момант разглядаецца пытанне пра пуск хуткасных маршрутаў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа Менск – Гародня і Менск – Полацк, на якіх мяркуецца выкарыстоўваць новыя дызель-цягнікі ДП3. З Менска два дызель-цягнікі будуць адпраўляцца разам (у счэпцы) а пасля Маладэчна расчапляцца і з’язджаць у сваіх накірунках.

Плануецца, што з Полацка цягнік будзе адпраўляцца каля 7 раніцы і прыбываць у Менск каля 10.00, назад – з Менска а 17.30, прыбыццё ў Полацк амаль а 21.00. Па маршруце руху будуць толькі два прыпынкі: Маладэчна і Крулеўшчына.

Дадзенае рашэнне пакуль на разглядзе.

БЧ