З Новым 2020 годам, сябры!
Рэдакцыя Беларускага Радыё Рацыя шчыра віншуе сваіх слухачоў і чытачоў з Новым 2020 годам!
Няхай надыйшоўшы год прынясе нашай любімай Беларусі сапраўдную вольнасць, дабрабыт, перспектывы развіцця! Няхай кожнага грамадзяніна краіны ўмацуе ў веры і надзеі, дадасць усім пазітыву і аптымізму! Шчыра зычым прыхільнікам беларускага вольнага слова знаходзіць у медыях праўду і вострасць, цікавыя адкрыцці і новыя веды! Шчыра жадаем міру і спакою ў вашых сем’ях, здароўя вам і вашым блізкім, добрых суседзяў і верных сяброў, плённай творчай працы і ўдалых вандровак у адпачынку!
Заставайцеся на нашых хвалях, слухайце Беларускае Радыё Рацыя і чытайце наш сайт!
Будзем разам!
