З пачатку пратэстаў у Беларусі было затрымана каля 31 тысячы чалавек



За лістапад у Беларусі ў рамках адміністрацыйных працэсаў асудзілі 2.383 чалавекі, якія былі затрыманыя падчас розных акцый пратэсту, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Затрыманых судзілі пераважна па арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

З агульнай колькасці затрыманых на пратэстах грамадзян, якія прайшлі за мінулы месяц праз суды, 713 былі пакараныя штрафамі на агульную суму 383.832 рублі (14.216 базавых велічынь), 1.670 прызначылі адміністрацыйны арышт агульнай складанасцю 21.213 сутак.

Паводле дадзеных праваабаронцаў, якія публікаваліся на працягу месяца, усяго ў лістападзе па ўсёй Беларусі затрыманні зазналі не менш за 3,8 тыс. грамадзян.

З пачатку пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня ў краіне было затрымана каля 31 тыс. чалавек.

На дадзены момант 146 чалавек прызнаныя палітвязнямі.