З палітвязнем Уладзімірам Гундарам аднавілася сувязь



З палітвязнем Уладзімірам Гундарам пасля доўгага маўчання аднавілася сувязь. Родныя ад яго атрымалі кароценькія лісты, даведаліся, што ён жывы, нармальна сябе пачувае.

Кажуць родныя:

 Па крайняй меры я крыху супакоілася ў тым плане, што жывы, больш-менш здаровы, таблеткі даюць ад ціску яму.

Паводле родных, а вось ліст да Уладзіміра не прапусцілі з-за засушанага маленькага кляновага лісточка:

– У мяне якраз быў такі прыгожы засохлы лісточак, ён жа тры гады нічога не бачыў. Мне яго вярнулі і напісалі, што вяртаецца таму, што не дазволенае ўкладанне – сухая расліна.

Хоць, як лічаць родныя, маглі б сухі лісточак выкінуць, а пісьмо аддаць. Але гэта не пра нашы месцы зняволення.

Асуджаны на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму палітвязень Гундар на тры гады пераведзены па рашэнні суда з Бабруйскай калоніі №2 у крытую Магілёўскую турму №4.

Беларускае Радыё Рацыя