З палітвязнем Яўгенам Прапольскім знікла сувязь



З палітвязнем Яўгенам Прапольскім у калоніі знікла сувязь. Піша праваабрончы цэнтр „Вясна”.

Яўгена асудзілі да 8 гадоў калоніі па справе „удзельнікаў чата”.

На судзе ён распавёў пра катаванні: „Мяне прымушалі пісаць чыстасардэчнае прызнанне на імя начальніка УСК. Мне пагражалі, катавалі — білі маім электрашокерам. Добраахвотна я не пісаў заяву. Потым у мяне праблемы са здароўем былі: было дрэнна, кружылася галава, была адбітая нага”.

Напачатку жніўня з палітвязнем цалкам знікла сувязь — лістоў ад яго не было, спатканняў з ім не давалі, у самой калоніі сваякам нічога не казалі. У жніўні стала вядома, што яго бесперапынна ўтрымлівалі ў ШІЗА два месяцы запар, а потым змясцілі ў ПКТ, адкуль ён павінен быў выйсці тыдзень таму. Але ўжо месяц ад Яўгена зусім не прыходзяць лісты і сваякі не ведаюць, што з ім.