З праявамі ДНР трэба змагацца законным шляхам



Гарадзенец, рэдактар беларускай службы рэсурсу «InformNapalm» Дзяніс Івашын лічыць , што з праявамі ДНР і ЛНР у Беларусі трэба змагацца законным шляхам.

7_n

Маладзён быў адным з першых,  хто праз адкрытыя крыніцы знайшоў ў Гародні аўтамабіль з налепкамі ДНР, што ездзіць па горадзе. Дзяніс ўпэўнены, што кіроўцам ды ўладальнікам гэтага аўто з’яўляецца адзін з гарадзенскіх байкераў і менавіта гэтым транспартам ажыццяўляецца перакідка грузаў ў ДНР і ЛНР.

Дзяніс Івашын:

– Калі вы пабачылі недзе праявы так званага “Русского мира”, пабачылі пэўныя агітацыйныя матэрыялы ў выглядзе тых жа налепак ці ўлётак, гэтую інфармацыю можна падаваць у спецслужбы Рэспублікі Беларусь. Іх непасрэдная задача прыцягваць да адказнасці. Я лічу, што мусіць быць пэўная супраца.

Актывісты чакаюць ад кіраўніцтва гарадзенскага ДАІ адказу на пытанні, што рабіць з такімі налепкамі на машыне і спадзяюцца на тое, што за праяву сепаратызма ў Беларусі прадугледжаны штраф ці іншая адміністрацыйная адказнасць.

43_n

17-1

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня