З ракі Лясной выратавалі лася, які праваліўся пад лёд
У Берасцейскім раёне ратавальнікі выцягнулі лася, які праваліўся пад лёд. Здарэнне адбылося 4-га студзення пасля 13-й гадзіны на рацэ Лясная каля вёскі Церабунь. Глыбіня там была невялікая, але лось самастойна вызваліцца не мог, стаяў у вадзе. Каб дапамагчы жывёле, супрацоўнікам МНС давялося выкарыстаць бензапілу — пашыралі палонку ў бок берага. Пасля на рогі лася накінулі вяроўку і выцягнулі яго на бераг. Выратаваная жывёла пайшла ў бок лесу – інфармуе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Фота mchs.gov.by
