З раніцы ў Менску прайшлі акцыі салідарнасці медыкаў



Зранку 10 лістапада ў розных раёнах Менска адбыліся акцыі салідарнасці медыкаў з затрыманымі і арыштаванымі калегамі.

Як паведамляе ТГ-канал „Белыя халаты”, у ланцугі салідарнасці выходзілі медыкі з Бальніцы хуткай меддапамогі, 6-й гарадской клінікі, 14-й паліклінікі, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, траспланталогіі і гематалогіі. Яны трымалі плакаты з надпісамі „Чаму лекары на Акрэсціна?” і „Вызваліце нашых лекараў”.

Акцыю медыкаў 7 лістапада сілавікі разагналі практычна на самым пачатку. Шмат дактароў затрымалі. 9 лістапада прайшлі суды над медыкамі: усім ім прызначаюць вялікія тэрміны адміністрацыйнага арышту.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/belxalat