На волю выйшаў палітвязень Ігнат Сідорчык



Палітвязня Ігната Сідорчыка асудзілі на тры гады “хіміі” з накіраваннем. Такі прысуд агучыў суддзя суда Маскоўскага раёна горада Менска Юрый Машкетаў.

Ігната Сідорчыка прызналі вінаватым па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса („Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”). Усё –  за тое, што Ігнат стварыў чат у тэлеграм перад 9 жніўня:

– Гэта быў акрыты чат, туды мог уступіць любы жадаючы. Я хацеў сустрэцца з сябрамі, выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, прайсціся па горадзе, падыхаць паветрам. Усё ж такі гэта было дэмакратычнае мерапрыемства. І вось прагуляўся. Чат называецца “Прагулка”.

Ігнат Сідорчык адзначыў, што не згодны з прысудам і будзе яго абскарджваць. Ён быў затрыманы 10 жніўня і з таго часу знаходзіўся пад вартай.

Беларускае Радыё Рацыя

***

Ён быў затрыманы 10 жніўня і з таго часу знаходзіўся пад вартай. Яго абвінавачвалі па 342 артыкуле «Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

 

З СІЗА выпусцілі палітвязня Ігната Сідорчыка. Яго затрымалі 10 жніўня і з таго часу трымалі пад вартай. Сідорчыка абвінавачвалі па 342 артыкуле «Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», піша «Еўрарадыё».

Раней паведамлялася, што суд  у дачыненні да 31-гадовага рэжысёра, актора і паэта Ігната Сідорчыка пачаўся 9 лютага.

Падставай для крымінальнай справы стаў створаны Ігнатам тэлеграм-чат «Прагулка», які сілавікі выявілі ў яго тэлефоне 10 жніўня. У ім Ігнат заклікаў сваіх сяброў сустрэцца 9 жніўня і распавядаў ім, у тым ліку, як карыстацца проксі-серверам і дадаткамі ў выпадку блакавання Інтэрнэту. Таксама яго абвінавачвалі ў блакаванні руху ўвечары пасля выбараў каля кінатэатра «Беларусь» у Менску.

Чаму хлопца вызвалілі, пакуль дакладна невядома.

novychas.by