З ЦІП на Акрэсціна вызвалена каля 100 чалавек
Каля 100 удзельнікаў пратэсных акцый вызвалена ў ноч на 13 жніўня са сталічнага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Прозвішчы вызваленых прыводзіць створаны раніцай 12 жніўня сваякамі асуджаных тэлеграм-канал „Акрэсціна спісы”.
Па ўсёй бачнасці, гэта тыя, хто быў затрыманы ў ноч на 10 жніўня і асуджаны на трое сутак адміністрацыйнага арышту.
З’явіліся паведамленні аб выхадзе людзей на волю з турмаў Жодзіна і Гомеля.
belapan.by