З цудоўным светам дзікай прыроды пазнаёміў гарадзенцаў фотамастак Сяргей Саковіч



З цудоўным светам дзікай прыроды пазнаёміў гарадзенцаў, удзельнікаў моўных курсаў „Мова Нанова Гародня”, фотамастак Сяргей Саковіч. Як паведаміў Сяргей: адлюстроўваць родную прыроду і яе насельнікаў – галоўная мэта яго працы. А фатаграфуе Сяргей Саковіч, птушак, паўзуноў, насякомых:

Здымаю я менавіта дзікую прыроду па дзвюх асноўных прычынах. Першая прычына: гэта сапраўды актыўны спосаб адпачынку, такое мае хобі ў першую чаргу, а другая — такім чынам я апавядаю пра нашу беларускую прыроду іншым людзям. Раблю я гэта ў крыху незвычайнай форме, каб яна была для іх прыцягальная. Фатаграфую і птушак і земнаводных, паўзуноў. А самы асноўны мой паслы: разбураць міфы пра агіднасць некаторых жывёл. Тое, што з’яўляецца прыгожым ужо не можа проста быць агідным.

Удзельнікі курсаў даведаліся, што фотамастацтвам дзікай прыроды можа займацца кожны, хто мае адпаведную матывацыю. Але ёсць такія аб’екты дзікай прыроды, якія даюцца для выканання вельмі цяжка, а нават можа выпадкова.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя