„З веданнем справы 2.0”: РАДА запрашае на анлайн-курс беларускую моладзь
Беларускі нацыянальны моладзевы савет „РАДА” запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у анлайн-курсе па нефармальнай адукацыі трэнераў адукацыйных мерапрыемстваў пад назвай „З веданнем справы „2.0.”.
Кажа полісі-сакратар БНМС „РАДА” Зміцер Герыловіч:
– Наш курс як раз такі прызначаны для вельмі шырокай аўдыторыі, уключаючы тых людзей, якія ўжо маюць нейкі невялікі досвед у правядзенні ўласных мерапрыемстваў у сферы нефармальнай адукацыі. Таксама гэтыя тыя, хто яшчэ не меў, але пры гэтым бачыць цікавасць у тым, каб навучыцца, як перадаваць свае веды і досвед іншым людзям. Курс будзе ў анлайне, туды можна падключацца з любога горада да нашай платформе.
Арганізатары анлайн-курса „З веданнем справы 2.0” гарантуюць бяспечныя ўмовы ўдзелу для моладзі як з самой Беларусі, і так для беларусаў з усяго свету. Удзельнікі курса навучацца складаць і рэалізоўваць уласныя адукацыйныя праграмы. Курс пройдзе з 23-га траўня па 27-е чэрвеня. Дэдлайн падачы заяўкі – 17 траўня ўключна.
Падаць заяўку на курс можна тут.
Беларускае Радыё Рацыя