З Вольгі Маёравай знялі абвінавачанне ў тэрарызме
Палітзняволеная Вольга Маёрава напісала ў лісце да сына, што з яе знялі абвінавачанні за «акт тэрарызму», паведамляе «Новы час». Раней такое ж абвінавачанне знялі з яшчэ аднаго фігуранта «справы Аўтуховіча» — Уладзіміра Гундара.
«Вось толькі нядаўна адправіла табе ліст з нумарамі артыкулаў УК РБ, што мне ў выніку інкрымінуюць, і паведамленне пра новага бясплатнага адваката. […] , думаю, што хопіць і астатніх шасці, што засталіся», — піша палітзняволеная.
Вольгу Маёраву затрымалі 4 студзеня 2021 года ў яе доме ў вёсцы Нача Крупскага раёна па так званай «справе Міколы Аўтуховіча».