З Вялікаднем віншуе айцец-дэкан Андрэй Крот



Хрыстос Уваскрос! Віншуе вернікаў Грэка-каталікоў, слухачоў нашага радыё святар Андрэй Крот з Гародні, айцец-дэкан Заходняга дэканату Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы.

Гэты вялікі пост і падрыхтоўка да Вялікадня прайшлі ў духоўна багатых варунках. „Бо давялося многім перажыць яго не толькі як літургічную дзею, але і таксама ў непакоі і страху за здароўе сваіх бліжніх і сябе,”-  кажа айцец Андрэй Крот.

– Хачу, каб гэты Вялікдзень прынёс нам такую радасць, якую прынесла Уваскрасенне Хрыстовае ягоным вучням пасля часу непакою, пасля часу страху, боязі. Яны пачулі радасную вестку: Хрыстос Уваскрос! Няхай гэтыя словы таксама радуюць нас. Няхай яны таксама даюць нам надзею, надзею на тое, што Бог нас не пакідае, на тое, што ён нас любіць, на тое, што ён заўсёды з намі, і дзякуючы ягонай дапамозе, ягонай ласцы ўсе нашыя цяжкасці вырашацца, усе нашыя злыбеды адыйдуць. А мы ў духу ўдзячнасці будзем праслаўляць яго праз малітву, праз нашыя добрыя ўчынкі, праз любоў да бліжняга.

Спакойных і Бласлаўлёных Святаў Хрыстовага Уваскрасення зычыць айцец-дэкан Андрэй Крот.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя