З-за пажару ў адным з інтэрнатаў у Менску эвакуявалі 250 чалавек



На дзясятым паверсе інтэрната №6 Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў Менску вечарам 6 снежня ўзнік пажар. Інфармацыя пра ўзгаранне паступіла ў 18.58, паведамляе прэс-служба МНС.

У будынку спрацавала сістэма апавяшчэння аб пажары. Персанал пачаў эвакуацыю жыхароў — усяго эвакуявана 250 чалавек.

Высветлілася, што ў жылым пакоі загарэлася маёмасць на плошчы каля 20 кв. м. Работнікі МНС з небяспечнай зоны выратавалі двух чалавек, іх жыццю нічога не пагражае. Яшчэ адзін з атручэннем прадуктамі гарэння звярнуўся па дапамогу да медыкаў.

Пажар быў аператыўна лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. Прычына высвятляецца.

belapan.by

Фота mchs.gov.by